Марыюпальская рада: За 12 сутак блякады Марыюпаля загінулі 1582 мясцовыя жыхары

Разбураны ў выніку абстрэлаў шпіталь у Марыюпалі, 9 сакавіка 2022 году

Марыюпаль знаходзіцца ў блякадзе, мясцовыя жыхары ня маюць доступу да вады, сьвятла і цяпла, горад пастаянна абстрэльваюць.

За 12 сутак блякады Марыюпалю загінулі ўжо 1582 мірныя жыхары. Гэта здарылася ў выніку расейскіх абстрэлаў, паведамляе марыюпальская гарадзкая рада.

Горад знаходзіцца ў аблозе 12 сутак, за гэты час Украіна спрабавала эвакуяваць жыхароў, але гэта не атрымліваецца праз расейскія абстрэлы.
На перамовах з Расеяй нібыта ўдалося дасягнуць дамоўленасьцяў пра гуманітарны калідор, але яго арганізацыя была сарваная расейскім бокам.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.