EPAM прыпыніў наём супрацоўнікаў у беларускі офіс

Як адзначылі ў кампаніі, рашэньне зьвязана з тым, што «большая частка кліентаў EPAM накладвае ўсё больш абмежаваньняў на працу зь Беларусі», паведамляе dev.by.

На гэты момант краіна «Беларусь» зьнікла з разьдзела «вакансіі» на сайце EPAM. У кампаніі пракамэнтавалі гэта так:

«У сувязі з тым, што большая частка кліентаў накладвае ўсё больш абмежаваньняў на працу зь Беларусі, дадатковы наём супрацоўнікаў на гэтым рынку прыпынены. Мы запрашаем спэцыялістаў, зацікаўленых у працы з EPAM, далучацца да кампаніі ў іншых нашых офісах з магчымасьцю далейшага пераводу ў беларускае падразьдзяленьне, калі кліенцкія абмежаваньні зьменяцца».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

ЧАЭС цалкам абясточаная пасьля захопу расейскімі войскамі. Ці ёсьць небясьпека для Беларусі

Раней Беларусь была ў топ-5 самых папулярных лякацый у EPAM па колькасьці вакансій. У жніўні мінулага году заснавальнік кампаніі Аркадзь Добкін заявіў, што EPAM не зьбіраецца сыходзіць з Беларусі. У кастрычніку Добкін паўтарыў, што EPAM працягне працаваць у Беларусі, будзе імкнуцца палепшыць умовы для мясцовых супрацоўнікаў.