У Маскве перакуліўся аўтазак з затрыманымі, якія пратэставалі супраць вайны з Украінай. Ёсьць пацярпелыя. ВІДЭА

Масква, ілюстрацыйнае фота

Людзі выбраліся з аўтазака празь люк у даху. Аўтазак сутыкнуўся зь легкавым аўтамабілем і ўрэзаўся ў слуп.

Пацярпелі мінімум трое чалавек, іх шпіталізавалі.

У Расеі ў нядзелю, 6 сакавіка, праходзяць акцыі супраць узброенага ўварваньня Расеі на тэрыторыю Ўкраіны. На іх, паводле апошніх зьвестак, затрымалі больш як дзьве тысячы чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Расеі на антываенных акцыях затрымалі каля 4300 чалавек