За 9 дзён вайны Ўкраіну пакінулі 1,45 мільёна чалавек

Польска-ўкраінская мяжа

1,45 мільёна чалавек пакінулі Ўкраіну за 9 дзён вайны.

Лічбы 5 сакавіка апублікавала Міжнародная арганізацыя міграцыі. Большасьць зь іх — 922,4 тысячы — прыехалі ў Польшчу, паведамляе польская Памежная служба. Прычым, падкрэсьліваюць у ведамстве, толькі за 5 сакавіка ў краіну прыбылі 129 тысяч чалавек. А на 7 гадзін раніцы 6 сакавіка — амаль 40 тысяч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Начныя абстрэлы Харкава, Марыюпалю. Паўтара мільёна ўцекачоў. 11-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны

Міграцыя з Украіны стала самым масавым рухам эўрапейцаў з часоў Другой сусьветнай вайны, гаворыцца ў заяве Міжнароднай арганізацыі міграцыі. Акрамя Польшчы, уцекачы выбіраюць Вугоршчыну, Румынію, Славакію і Малдову.