Падчас эвакуацыі з Ірпяня войскі РФ адкрылі агонь па цывільных, ёсьць ахвяры, – карэспандэнт Радыё Свабода

Прыгарады Кіева за апошнія дні зазналі маштабныя разбурэньні з боку войскаў РФ (эвакуацыя з Ірпяня, фота папярэдніх дзён)

На выезьдзе з гораду Ірпень Кіеўскай вобласьці расейскія войскі адкрылі агонь па цывільных грамадзянах падчас іх спробы эвакуавацца з гораду, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Паводле яго зьвестак, сама меней тры чалавекі загінулі, у тым ліку двое дзяцей, яшчэ адзін чалавек паранены і знаходзіцца ў цяжкім стане.

Паводле карэспандэнта Радыё Свабода, агонь, падобна, вёўся зь мінамётаў. Сярод ахвяраў могуць быць члены адной сям'і.

Пацьверджаньня гэтых дадзеных зь іншых крыніц пакуль няма.

  • Ваколіцы Кіева цягам апошніх дзён зазналі маштабныя разбурэньні. Войскі РФ ракетамі разбамбілі, у прыватнасьці, Ірпень, Бучу, Гастомель, Барадзянку, Васількоў, Ворзель.
  • Расея адмаўляе, што вядзе супраць Украіны захопніцкую вайну на яе тэрыторыі і называе гэта «спэцыяльнай апэрацыяй», якая мае на мэце «дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю». Крэмль раней заяўляў, што падчас сваёй так званай «апэрацыі» ня будзе чапаць цывільных ва Ўкраіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Начныя абстрэлы Харкава, Марыюпалю. Паўтара мільёна ўцекачоў. 11-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны