Паводле інфармацыі ўрадавага сайту, па стане на 20:00 5 сакавіка аднавілі газазабесьпячэньне амаль у 1500 дамах. Найбольшая колькасьць хатніх гаспадарак, у якія ўдалося вярнуць газ у Харкаўскай вобласьці — больш за 1100, яшчэ 300 — у Жытомірскай.
«Аднак колькасьць хатніх гаспадарак, дзе няма газу, вырасла за суткі да 58 000. Больш за ўсё спажыўцоў без газазабесьпячэньня ў Харкаўскай вобласьці — амаль 37 000. Павелічэньне колькасьці зьвязана з пашкоджаньнем у ходзе баявых дзеяньняў яшчэ адной газаразьмеркавальнай станцыі», — гаворыцца ў паведамленьні.
Рамонтным брыгадам АТ «Харкаўгаз» удалося аднавіць газазабесьпячэньне 12 паселішчаў вобласьці. Праз актыўныя ваенныя дзеяньні ня могуць аднавіць работы ў Ізюмскім раёне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лідэр гурту «Океан Ельзи» Вакарчук: Беларусы, ня бойцеся, змагайцеся, мы дапаможам вам. ВІДЭАПракамэнтавалі сытуацыю і ў іншых вобласьцях Украіна.
Так, у Запароскай вобласьці цяпер больш за 3 600 дамоў застаюцца бяз газу.
У Мікалаеўскай вобласьці без газазабесьпячэньня застаецца 2 300 хатніх гаспадарак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Зяленскі распавёў пра сытуацыю ва Ўкраіне кангрэсмэнам ЗШАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Улады Італіі наклалі арышт на нерухомасьць алігарха Усманава і прапагандыста Салаўёва