У баях ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік, яго паранілі пад Кіевам

Беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне, архіўнае фота

Ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Ільля «Літвін».

Напярэдадні ён быў паранены ў баях за Бучу пад Кіевам, яму пасьпелі зрабіць апэрацыю, але не ўратавалі. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў беларускай роце батальёну тэрытарыяльнай абароны «Азоў».

У палку «Азоў» Ільля ваяваў з 2014 году.

«Гэта мой братэрскі народ, я ня мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забіваць», — казаў ён. У 2022 годзе Ільля зноў пайшоў у добраахвотнікі.

Апошняе відэа з загінулым байцом:

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Не рабіцеся злачынцамі!» — беларускі дабраахвотнік «Курган» зьвяртаецца да беларускіх вайскоўцаў