Атачыць Кіеў і здушыць супраціў, – Генштаб Украіны пра намеры Расеі на 9-ы дзень вайны
Украінскія вайскоўцы на блёк-пасту ля Жытоміра. 27 лютага 2022
Генштаб Украіны падсумоўвае: па ўсіх кірунках войскі РФ маюць страты, дэматываваныя расейскія вайскоўцы здаюцца ў палон і кідаюць тэхніку.
Асноўныя намаганьні расейскіх войскаў на сёньняшні дзень засяроджаныя на тым, каб акружыць Кіеў і аслабіць супраціўленьне ў заблякаваных населеных пунктах, паведаміў Генштаб Узброеных сіл Украіны.
«Групоўкі УС РФ вычарпалі асноўную частку апэратыўных рэзэрваў і пачалі падрыхтоўку перакідваньня дадатковых сіл і сродкаў з Паўднёвай і Ўсходняй вайсковых акруг. Другія эшалёны і большая частка апэратыўных рэзэрваў груповак акупантаў уведзены ў апэрацыю», – гаворыцца ў паведамленьні.
У Валынскім кірунку войскі РФ сіламі дзьвюх батальённа-тактычных груп (БТГр) перайшлі да абаронных дзеяньняў у раёнах населеных пунктаў Палескае і Кухары. Ня выключаны ўзброеныя правакацыі на мяжы для ўцягваньня Беларусі ў вайну супраць Украіны;
На Палескім кірунку ваенныя часткі Ўсходняй вайсковай акругі РФ сіламі да пятнаццаці БТГр праводзяць наступальную апэрацыю ў паласе Казаравічы, Вышгарад, Кухары, Фастаў, Абухоў, засяроджваньне намаганьняў на напрамку Бышаў, Украінка.
У барацьбе за межы ў раёне населеных пунктаў Палескае, Кухары, Барадзянка, Бышаў, Гарэнічы, Дзямідаў войскі РФ часткова страцілі наступальны патэнцыял. Асноўныя сілы суперніка блякаваны і спынены ў раёне Макарава, войскі РФ адышлі ад Бучы і аэрадрома Гастомеля;
На Северскім напрамку групоўка войскаў Цэнтральнай вайсковай акругі сіламі да чатырнаццаці БТГр, а таксама 14 вайсковай акругі Паўночнага флёту праводзіць наступальную апэрацыю ў паласе Астэр, Зазім'е; Беразань, Вішанькі, засяроджваючы намаганьні ў кірунках Кіева. Адначасова робіцца перагрупаваньне з мэтай працягнуць наступ у кірунку Бравароў;
На Слабажанскім кірунку групоўка войскаў Заходняй вайсковай акругі сіламі да шаснаццаці БТГр праводзіць наступальную апэрацыю, засяроджваючы намаганьні ў кірунку Навамаскоўску. Блякуе Харкаў з поўначы. Захапіў Балаклею. Войска РФ не атрымала посьпеху ў раёне Ахтыркі і засяродзілі асноўныя сілы ў раёне Гадзяча і Зянькова;
На Данецкім кірунку групоўкі войскаў РФ сіламі 1-га і 2-га армейскіх карпусоў, узмоцненыя сямю БТГр са складу 8-й арміі, працягваюць наступальныя дзеяньні для разьвіцьця тактычнага посьпеху на Новаайдарскім, Валнаваскім і Марыюпальскім напрамках, выйшаў у населены пункт Новааляксандраўка. Маючы значную перавагу ў тэхніцы, атачыў Марыюпаль;
На Луганскім кірунку – баявыя дзеяньні ў напрамку на Старабельск;
На Таўрычным кірунку сіламі да пятнаццаці БТГр войскі РФ засяродзілі намаганьні на напрамку Мікалаеў – Вазьнясенск. Пасьля перагрупаваньня і ўводу часткі апэратыўных рэзэрваў у складзе да БТГр працягваецца наступ у кірунку Запарожжа, часткай сіл – на Марыюпаль.
Адзначаны ўвод у апэрацыю дэсантна-штурмавых падразьдзяленьняў УС РФ у напрамку Мікалаева.
«Акупанты былі спыненыя на Мікалаеўскім кірунку, але мелі частковы посьпех на кірунку Вазьнясенску. Адзначана перамяшчэньне вялікай колькасьці аўтамабільнай тэхнікі з часова акупаванай тэрыторыі Крыму, у якой акупанты ажыцьцяўляюць перавозку злачынцаў зь месцаў выкананьня пакараньняў для арганізацыі беспарадкаў у Мікалаеўскай вобласьці. У Чорным моры марскую групоўку расейскіх акупантаў вывелі з марскіх баз з заданьнем паражаць надводныя сілы групоўкі разнастайных сіл украінскіх УМС. Адначасова супернік працягвае падрыхтоўку да высадкі марскога дэсанту ў раёнах Заліва, Чарнаморску. Прыкрыцьцё груп робіць атрад караблёў агнявой падтрымкі і ракетная катэрная ўдарная група», – гаворыцца ў паведамленьні.
Паведамляецца, што для зьнішчэньня сыстэмы супрацьдэсантнай абароны Ўкраіны на чарнаморскім узьбярэжжы адзначана прыцягненьне бамбавікоў Су-24М і зафіксавана скідваньне касэтных бомбаў РБК-500. Прыкрыцьцё забясьпечвалі зьнішчальнікамі Су-30СМ.
Генштаб падсумоўвае: па ўсіх кірунках войскі РФ маюць страты, дэматываваныя расейскія вайскоўцы здаюцца ў палон і кідаюць тэхніку.