Пуцін заявіў, што мэты «апэрацыі» Расеі ва Ўкраіне будуць дасягнутыя ў кожным разе

Уладзімір Пуцін, каляж

Мэты вайны, якую разьвязала Масква, — «дэмілітарызацыя Ўкраіны і забесьпячэньне яе нэўтральнага статусу» — «будуць у кожным разе дасягнутыя», заявіў у тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Крамля. Пуцін папярэдзіў таксама, што любыя спробы Кіева зацягнуць перамовы прывядуць да таго, што Масква пашырыць сьпіс патрабаваньняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украінцы вярнулі Бучу, расейцы абстрэльваюць Чарнігаў і Марыюпаль, магчымыя гуманітарныя калідоры. Хроніка восьмага дня вайны ва Ўкраіне

У прэс-службе таксама адзначылі, што Пуцін «падрабязна пракамэнтаваў» зварот Макрона да французаў наконт вайны ва Ўкраіне, «не пагадзіўшыся з многімі агучанымі тэзамі».

У прыватнасьці, з заявай францускага прэзыдэнта, які назваў хлусьнёй тое, што Расея ва Ўкраіне вядзе барацьбу з нацызмам. Паводле прэс-службы Крамля, Пуцін нібыта падаў пераканаўчыя доказы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Моргі забітыя, таму трупы вязуць адразу на расейскія цягнікі». Што робіцца ў мазырскім шпіталі