Кіеў: з пачатку расейскай агрэсіі загінулі больш як 2000 мірных жыхароў

Разбурэньні ў Ірпяні

Дзяржаўная служба Ўкраіны ў пытаньнях надзвычайных сытуацый паведаміла, што з 24 лютага ў выніку абстрэлаў украінскіх гарадоў расейскімі войскамі загінулі больш як дзьве тысячы мірных грамадзян.

«Цягам сямі дзён вайны Расея зьнішчыла сотні аб’ектаў транспартнай інфраструктуры, жылых дамоў, лякарняў і дзіцячых садкоў. За гэты час ужо загінулі больш як 2 тысячы ўкраінцаў, без уліку абаронцаў», — паведамілі ў Дзяржаўнай службе.

У часе правядзеньня апэрацыяў ліквідацыі наступстваў ад абстрэлаў загінулі 10 ратавальнікаў і 13 атрымалі траўмы.
Пра вайсковыя страты ўкраінскія ўлады не паведамляюць.

Жытомір, Харкаў, Кіеў. Разбурэньні расейцамі дамоў і інфраструктуры ва Ўкраіне 1-2 сакавіка. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Паводле ААН, за першыя шэсьць дзён вайны амаль 836 тысяч чалавек пакінулі тэрыторыю Ўкраіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Баі за Херсон, абстрэлы Кіева і Харкава. Хроніка сёмага дня вайны Расеі супраць Украіны і сусьветнай ізаляцыі Масквы