Кіраўнік Bellingcat: «Стратэгія Крамля — зрабіць Беларусь злачынцам». ВІДЭА

Кіраўнік групы журналістаў-расьсьледавальнікаў Bellingcat Хрыста Грозеў

65-кілямэтровая калёна рухаецца на Кіеў з боку Беларусі. У складзе калёны ёсьць і беларуская вайсковая тэхніка, сьцьвярджае кіраўнік групы журналістаў-расьсьледавальнікаў Bellingcat Хрыста Грозеў.

«Я не магу ўявіць, што малая дзяржава і малое войска Беларусі можа колькасна зьмяніць эфэктыўнасьць расейскага ўдару. Прыцягненьне беларускіх войскаў — гэта толькі палітычнае рашэньне, каб Беларусь таксама была ўцягнутая ў вайну і сам Лукашэнка ня мог потым перадумаць, — кажа Грозеў. — У выпадку, калі ёсьць даказаныя ваенныя злачынствы — Беларусь робіцца ваенным злачынцам».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Харкаў і Кіеў пад ракетнымі ўдарамі, Херсон у аблозе. Хроніка вайны Расеі супраць Украіны і рэакцыі ў сьвеце 1 сакавіка