«Адпусьцілі ў 5.30 раніцы мяне і 5 жанчын да суду, бо ў нас малалетнія дзеці.
Удзельнічала ў размовах, слухала чужыя, абмяркоўвалі паміж сабой размовы зь сілавікамі пра сытуацыю з вайной. На жаль — поўнае фіяска. Міліцыянтам усё роўна, у лепшым выпадку кажуць, што ня вераць ні ў ракеты з нашай тэрыторыі па Ўкраіне, ні ў тое, што беларусы паедуць ваяваць. Аднак былі і такія, якія наўпрост сказалі, што 8 гадоў Украіна бамбіць дзяцей на Данбасе і што даўно час „мачыць гэтых бандэраўцаў“. Проста глухая сьцяна», — напісала ў фэйсбуку Тацяна.
Агулам за 27 лютага на антываенных акцыях, што прайшлі ў Беларусі, а больш за ўсё ў Менску, сілавікі, паводле іхных зьвестак, затрымалі амаль 800 чалавек. У праваабаронцаў сьпіс з больш чым 700 прозьвішчамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманым на антываенных акцыях беларусам прысуджаюць «суткі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кроў украінцаў будзе на руках беларускіх чыноўнікаў і прапагандыстаў». Тры гісторыі беларусаў, якіх ва Ўкраіне напаткала вайна