Ва Ўкраіне паведамілі пра зьбіцьцё крылатай ракеты, выпушчанай з тэрыторыі Беларусі

Валер Залужны

Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў галоўнакамандуючы Ўзброеных сіл Украіны Валер Залужны.

«Паветраныя Сілы Узброеных сіл Украіны некалькі хвілінаў таму зьбілі крылатую ракету, выпушчаную па Кіеве з тэрыторыі Беларусі самалётам ТУ-22. Гэтае чарговае ваеннае злачынства СБ і РФ», — напісаў Валер Залужны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка прызнаў, што Беларусь удзельнічае ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Кіеў і Масква дамовіліся на перамовы. Хроніка вайны 27 лютага