Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі паведаміў пра выяўленьне «новых фактаў фінансаваньня дэструкцыйнай дзейнасьці».
Як адзначана ў тэлеграм-канале камітэту, Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў выявіў «факты фінансаваньня экстрэмісцкіх фармаваньняў «Фонд салідарнасьці BYSOL / Belarus solidarity foundation» і «BY_help» шляхам збору і прадастаўленьня грашовых сродкаў для забесьпячэньня іх экстрэмісцкай дзейнасьці».
Паведамляецца пра затрыманьне менскага індывідуальнага прадпрымальніка, які пералічваў сродкі фондам, а таксама пра выяўленьне факту пералічэньня грошай на крыптакошык фонду BYSOL жыхаром Гомля.
- «Фонд салідарнасьці BYSOL / Belarus solidarity foundation» і «BY_help» — грамадзкія ініцыятывы, створаныя з мэтай дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў і іх сем’ям, а таксама тым, хто вымушана пакінуў Беларусь з прычыны палітычнага перасьледу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларускі фонд спартовай салідарнасьці заклікаў перанесьці спартовыя турніры з Расеі і Беларусі ў іншыя краіныГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Важна верыць у дабро». Гісторыя актывіста, які адседзеў 15 гадоў, дапамагаў былым вязьням і сам трапіў пад рэпрэсіі