Пра гэта паведамляе «Казахстанская праўда», спаслаўшыся на кіраўніка Генэральнай пракуратуры Казахстану Рызабека Ажарава.
Паводле яго, «літаральна днямі» спэцпракуроры прынялі да вядзеньня крымінальныя справы па фактах стасаваньня «недазволеных мэтадаў дазнаньня» — ня ўсіх, а толькі выпадкаў, калі затрыманыя памерлі. Паводле Ажарава, загінулі два чалавекі ў ІЧУ Алматы, трое — ва Ўсходне-Казахстанскай вобласьці і адзін чалавек у Талдыкаргане.
«Таксама мы ўзялі рэзанансавую справу аб катаваньнях прасам яшчэ аднаго жыхара Талдыкаргану, якога дагэтуль трымаюць у сьледчым ізалятары», — паведаміў кіраўнік пракуратуры.
Ён дадаў, што расьсьледаваньні гэтых фактаў працягваюцца. «Магу сказаць, што масавага характару такія злачынствы ня маюць», — заявіў пракурор.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
На мітынгу ў Казахстане ў памяць аб загінулых на пачатку году заклікалі абвясьціць імпічмэнт ТакаевуНа мінулым тыдні Генэральная пракуратура Казахстану заяўляла, што ў ведамства паступілі 363 скаргі на «недазволеныя мэтады сьледзтва» і катаваньні затрыманых на студзеньскіх пратэстах. Аднак пасьля гэтага кіраўнік камітэту крымінальна-выканаўчай сыстэмы Міністэрства ўнутраных справаў Жанат Ешмагамбетаў заявіў, што паведамленьні аб катаваньнях «не адпавядаюць рэчаіснасьці».
«Распаўсюджваецца, шчыра кажучы, вар’яцкае фэйкавае паведамленьне аб стварэньні ў сьледчым ізалятары гораду Алматы „катавальных камэраў“ у стылі сярэднявечнай інквізыцыі. Хачу запэўніць, такога няма і быць ня можа», — прыводзіць словы чыноўніка казаская служба Радыё Свабода.
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў пасьля гэтага даў інтэрвію, у якім заявіў: «Людзі распаўсюджваюць ілжывую інфармацыю, што мы затрымліваем невінаватых. Мы не павінны забываць, што сярод іх ёсьць тэрарысты і злачынцы. Тысячы людзей выйшлі граміць горад, учынялі тэракты, а потым раптам усе аказаліся мірнымі грамадзянамі? Хіба можна паверыць у гэта?»
Падчас і пасьля студзеньскіх падзеяў у Казахстане затрыманыя тысячы людзей, сотні зьмешчаныя пад варту як падазраваныя ў тэрарызьме, масавых беспарадках, крадзяжы зброі ды іншых злачынствах. Многія арыштаваныя заявілі аб катаваньнях і нанесеных калецтвах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Казаскі апазыцыянэр праз 6 гадоў вярнуўся на радзіму з Украіны, і яго затрымалі ў аэрапорце- Паводле афіцыйных зьвестак, падчас студзеньскіх падзеяў загінулі ня менш за 227 чалавек. Улады Казахстану не апублікавалі імёнаў загінулых і адпрэчылі заклікі праваабаронцаў правесьці міжнароднае расьсьледаваньне. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла, што абвешчаныя ўрадам Казахстану меры пасьля трагічных студзеньскіх падзеяў «далёкія ад неабходнага незалежнага расьсьледаваньня».
- Беларускія праваабаронцы, а таксама міжнародныя праваабарончыя арганізацыі зафіксавалі ў Беларусі сотні выпадкаў катаваньня асобаў, якія выказалі сваю палітычную пазыцыю ў жніўні 2020 году і пазьней. Ніводную справу па фактах катаваньняў ні органы пракуратуры, ні Сьледчы камітэт не распачалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Адных пляменьнікаў мяняюць на іншых». Палітоляг пра кадравыя перастаноўкі ў КазахстанеГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дэпутаты парлямэнтаў 16 эўрапейскіх краін падпісалі супольны ліст з заклікам спыніць катаваньні ў беларускіх турмах