Віцэ-прэзыдэнт ЗША: NATO ўмацуе саюзьнікаў «на ўсходнім флянгу» ў выпадку ўварваньня Расеі ва Ўкраіну

Камала Гарыс на канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхэне, 19 лютага 2022

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Камала Харыс сказала, што ўварваньне Расеі ва Ўкраіну сутыкнецца з узмацненьнем усходняга флянгу NATO і «беспрэцэдэнтнымі» коштамі.

«Мы ня спынімся на эканамічных мерах. Мы будзем далей умацоўваць нашых саюзьнікаў у NATO на ўсходнім флянгу» у адказ на ўварваньне, заявіла Гарыс 19 лютага на канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхэне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Канцлер Нямеччыны: магчымы напад Расеі на Ўкраіну быў бы «сур’ёзнай памылкай»

У выпадку расейскага нападу на Ўкраіну Гарыс таксама папярэдзіла Расею, што яна сутыкнецца з «беспрэцэдэнтнымі» фінансавымі выдаткамі і прагназавала, што такая атака прывядзе да збліжэньня эўрапейскіх саюзьнікаў са Злучанымі Штатамі.

Выказваньні Гарыс прагучалі празь дзень пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ён «перакананы», што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыняў рашэньне аб уварваньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Байдэн: зьвесткі выведкі паказваюць, што Пуцін прыняў рашэньне аб нападзе на Ўкраіну

Расея мае ня менш за 150 000 вайскоўцаў на межах Украіны, а сытуацыя на лініі судакрананьня на ўсходзе Ўкраіны, дзе прарасейскія сэпаратысты кантралююць часткі Данецкай і Луганскай абласьцей, пагоршылася за апошнія два дні. Кіеў абвінавачвае сэпаратыстаў у абстрэле ўкраінскіх пазыцый.