«Пуцін ня спыніцца». Што адбываецца ў абстраляным паселішчы на Луганшчыне. ВІДЭА

Абстраляны дзіцячы садок у Луганскай вобласьці

17 лютага прарасейскія баевікі па некалькі разоў адкрывалі агонь па ваколіцах падкантрольных украінскім уладам паселішчаў Данецкай і Луганскай абласьцей. Паводле апошняй інфармацыі, у выніку абстрэлаў паранены адзін вайскоўвец і дзьве цывільныя асобы.

Журналіст Радыё Свабода Ляўко Стэк зрабіў рэпартаж з паселішча Ўрубаўка (Луганскай вобласьць), дзе у выніку абстрэлу пашкодзіла прыватныя дамы, а таксама будынак мясцовага ліцэю.

Дырэктарка навучальнай установы Алена Ярына расказала, што шмат дзяцей моцна напалохаліся і цяпер ім патрабуецца псіхалягічная дапамога.
Абстрэлаў Урубаўкі не было зь 2018 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«На нас напалі — адпомсьцім ворагам!» Як можа пачацца вайна, у якую ўцягнуць і Беларусь

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

На Данбасе абвастрэньне: снарады прарасейскіх баевікоў трапілі ў дзіцячы садок і школу. ФОТА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Тры тыдні да вайны. Пасьля яе ні Лукашэнкі, ні Пуціна можа не застацца