46 краінаў-сябраў ЮНЭСКА, у тым ліку ўсе 27 краінаў Эўразьвязу, падтрымалі вылучэньне Беларускай асацыяцыі журналістаў на Сусьветную прэмію за свабоду прэсы імя Гільерма Кана 2022.
Пра гэта паведаміла дэлегацыя Эўразьвязу ў АБСЭ і ЮНЭСКА на сваёй старонцы ў твітэры.
Прэмія названа ў гонар калюмбійскага журналіста Гільерма Кана Ісаса, забітага ў 1986 годзе, і штогод прысуджаецца асобам людзям і арганізацыям, якія ўнесьлі вялікі ўклад у справу абароны і разьвіцьця свабоды слова ў розных краінах сьвету, асабліва калі гэта спалучана з небясьпекай для жыцьця.
Прысуджэньне прэміі прымеркаванае да Сусьветнага дня свабоды друку, які адзначаецца 3 траўня.
- Беларуская арганізацыя журналістаў (БАЖ) — заснаваная ў 1995 годзе, уваходзіць у Міжнародную і Эўрапейскую фэдэрацыі журналістаў.
- У сьнежні 2004 Эўрапарлямэнт уганараваў БАЖ прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».
- 27 жніўня 2021 Вярхоўны Суд Беларусі ліквідаваў арганізацыю. БАЖ абскарджвае гэтае рашэньне ў міжнародных інстанцыях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Суд над супрацоўнікамі «Нашай нівы» прызначылі на 28 лютагаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Паўтары сотні ператрусаў і 113 затрыманых. БАЖ падвяла вынікі рэпрэсіяў супраць журналістаў у 2021 годзе