Ужо сёньня: дзень народзінаў Антона Луцкевіча

Антон Луцкевіч

Падзеі 29 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

29 студзеня 1884 году нарадзіўся Антон Луцкевіч, палітык і грамадзкі дзеяч, гісторык, ідэоляг беларускага нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя, ініцыятар абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Былі крыкі ў экстазе». (Не)прыдуманае інтэрвію з прэм’ерам БНР Луцкевічам пра 25 сакавіка 1918 году

Таксама ў гэты дзень

1864 — у Вільні арыштаваны Кастусь Каліноўскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 пастулятаў беларускай нацыянальнай ідэі паводле Каліноўскага

1886 Карл Бэнц запатэнтаваў аўтамабіль з рухавіком унутранага згараньня.

1919 — Кангрэс ЗША прыняў 18-ю папраўку да Канстытуцыі, якая забараняла вытворчасьць, перавозку і продаж сьпіртовых напояў. У краіне быў уведзены «сухі закон», які праіснаваў да 1933 году.

1922 — у Менску створаны Інстытут беларускай культуры, які пазьней рэарганізуюць у Акадэмію Навук.

1924 — заснаваны Бярэзінскі запаведнік.

Бярэзінскі біясфэрны запаведнік, фота Сяргея Плыткевіча

У гэты дзень нарадзіліся

1860 Антон Чэхаў, расейскі пісьменьнік.

1866Рамэн Ралян, францускі празаік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1878 Уладзімер Самойла, дзеяч беларускага адраджэньня.

Уладзімер Самойла і Антон Луцкевіч. 1930-я гг.

1956 Сяргей Бароўскі, футбаліст менскага «Дынама».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 11 футбалістаў і трэнэр, якімі можа ганарыцца Беларусь

1965 — Уладзіслаў Ахроменка, пісьменьнік, кінасцэнарыст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Уладзіслаў Ахроменка

1962 Вольга Такарчук, польская пісьменьніца, эсэістка, аўтарка сцэнарыяў, паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2019 год.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Такарчук: На нашых вачах растае цывілізацыйная парадыгма, якая фармавала нас дзьвесьце гадоў

У памяці

1963Робэрт Фрост, амэрыканскі паэт.

1969Ален Далес, амэрыканскі дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў і пяты дырэктар ЦРУ.

2008 Кастусь Акула, пісьменьнік, журналіст, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі й Канадзе.

Кастусь Акула