Журналіста «Народнай волі» Карневіча пакаралі штрафам за рэпост, ён на волі

Міхал Карневіч

Міхала Карневіча судзілі ў Ленінскім РУУС па скайп-сувязі.

Журналісту «Народнай Волі» далі штраф памерам 800 рублёў за рэпост інфармацыі ў сацыяльных сетках. Гэта ён расказаў рэдакцыі свайго выданьня сам.

Ён паведаміў, што да яго прыйшлі зь ператрусам у пятніцу прыкладна каля гадзіны дня. Забралі кампутар, тэлефон. Тэлефон быццам бы павінны бліжэйшым часам вярнуць. Потым прапанавалі паехаць у мясцовы райаддзел на размову — маўляў, літаральна на гадзіну. А бліжэй да дзясятай гадзіны вечара журналіст апынуўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня, дзе і правёў выходныя.

Зь пятніцы ўласны карэспандэнт газэты «Народная воля» знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Горадні.

Дазнацца падрабязнасьці справы было няпроста. Карневіч самотны чалавек, а інфармацыю даюць толькі блізкім і сваякам, спасылаючыся на закон аб абароне пэрсанальных дадзеных.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 студзеня: 2 гады калёніі за «счэпку», 3 гады «хіміі» за ўдзел маршах 2020 году
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літаратар і журналіст Севярын Квяткоўскі на волі, але пад крымінальнай справай