Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літаратар і журналіст Севярын Квяткоўскі на волі, але пад крымінальнай справай


Севярын Квяткоўскі, архіўнае фота
Севярын Квяткоўскі, архіўнае фота

«Я ў цэнтры Пінску п’ю каву», — напісаў ён у Фэйсбуку.

Яго затрымалі тры дні таму, цяпер выпусьцілі, але завялі крымінальную справу. У дзень затрыманьня паведамлялася, што крымінальная справа – за камэнтар у Facebook. Дэталі ён абяцае распавесьці пазьней.


Як раней паведамляла Радыё Свабода, Севярына Квяткоўскага затрымалі каля дому пасьля таго, як ён вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы.

Севярын Квяткоўскі — беларускі літаратар, мэдыя-пісьменьнік, журналіст, рэдактар, мэнэджар культурных і мэдыяпраектаў, блогер.

Працаваў журналістам на «Радыё 101,2» (1995–1996); у газэтах «Имя» (1995–1996) і «Наша Ніва» (1996–1999); у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё» (1997–1998); на «Радыё Рацыя» (1999–2002) і Радыё Свабода (2002–2008). Рэдактар грамадзкага блогу «Будзьма беларусамі!» (2008–2012). Ад 2012 году пісаў блогі для Радыё Свабода. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і ПЭН-цэнтру.

Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (2012), таксама аўтар ідэі і суаўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009). Аўтар праекту і кнігі «Як стаць беларусам» (2014), сатырычнага рамана-коміксу «Каларадзкая пушча» (2019). Ляўрэат прэміі «Залатая літара» (2007) за кнігу «Фрашкі да пляшкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG