Мэркель прапанавалі высокую міжнародную пасаду

Ангела Мэркель

Былая канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель атрымала прапановы ад генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша працаваць у арганізацыі. Пра гэта піша Spiegel.

Гутэрыш заклікаў Мэркель узначаліць кансультацыйны орган высокага ўзроўню — Глябальную кансультацыйную раду грамадзкага дабрабыту. Гэта орган зьяўляецца адным з флягманскіх праектаў Гутэрыша ў рэфармаваньні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Нямецкія СМІ паведамляюць, што Гутэрыш накіраваў былой канцлерцы ліст з прапановай працы. Аднак у ААН лічаць, што Мэркель наўрад ці пагодзіцца на прапанову працаваць у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

Паведамляецца, што Мэркель пакуль не адказала на ліст.

Мэркель пакінула пасаду канцлера Нямеччыны летась пасьля 16 гадоў знаходжаньня на ёй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Польшча выступае за дэмакратычную і сувэрэнную Беларусь», — кіраўнік МЗС РП