Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Польшча выступае за дэмакратычную і сувэрэнную Беларусь», — кіраўнік МЗС РП


Павал Латушка і Зьбігнеў Раў
Павал Латушка і Зьбігнеў Раў

Міністар замежных спраў Польшчы Зьбігнеў Раў запэўніў беларускія дэмакратычныя колы ў падтрымцы з боку афіцыйнай Варшавы.

Польшча працягне падтрымліваць людзей, якія змагаюцца за дэмакратыю ў Беларусі, заявіў польскі міністар замежных спраў Зьбігнеў Раў 18 студзеня на сустрэчы з кіраўніком Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, былым чыноўнікам і дыпляматам Паўлам Латушкам, інфармуе беларуская служба Польскага радыё.

«Варшава падтрымлівала і будзе падтрымліваць дэмакратычную, моцную і сувэрэнную Беларусь, а таксама ўсе беларускія колы, якія працуюць у гэтым кірунку».

Кіраўнік польскай дыпляматыі выказаў занепакоенасьць унутранай сытуацыяй у Беларусі, асабліва хваляй рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасьці і ростам колькасьці палітвязьняў, якая набліжаецца да тысячы чалавек. Сярод іх лідэры Саюзу палякаў Беларусі, грамадзкая дзяячка Анжаліка Борыс і журналіст Анджэй Пачобут, якія знаходзяцца ў няволі амаль год.

Раў мяркуе, што сытуацыя на польска-беларускай мяжы «застаецца нестабільнай». Аб пераадоленьні крызісу нельга будзе гаварыць да таго часу, «пакуль нелегальныя мігранты ня вернуцца ў краіны свайго паходжаньня».

Паводле НАК Латушкі, на сустрэчы дэталёва прааналізавалі інструмэнты ціску на рэжым, крымінальную адказнасьць за злачынствы супраць беларусаў, а таксама санкцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG