Першы вырак у «справе Зельцара»: 2 гады ў калёніі за камэнтар пра забітага супрацоўніка КДБ

Дзьмітры Федасюк, забіты супрацоўнік КДБ

У «справе Зельцара» затрымалі каля 200 чалавек.

Генэральная пракуратура паведаміла аб прысудзе 45-гадоваму жыхару Магілёва. Той пакінуў нэгатыўны камэнтар пра супрацоўніка КДБ, які загінуў у перастрэлцы з ІТ-спэцыялістам Андрэем Зельцарам. Яму прысудзілі 2 гады калёніі агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў.

Вядома, што ў «справе Зельцэра» за камэнтары затрымалі каля 200 чалавек. Паўтара месяца іх трымалі на карантыне: не пускалі адвакатаў і не прымалі перадач.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Удаву Андрэя Зельцара і яшчэ 4 чалавек прызналі палітвязьнямі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Не перадаць словамі, што тут было». Ратавальніку з Горадні пагражае да 12 гадоў турмы за лайк пад камэнтаром пра «справу Зельцара»