Удаву Андрэя Зельцара і яшчэ 4 чалавек прызналі палітвязьнямі

Акцыя памяці Андрэя Зельцара ў Варшаве
Акцыя памяці Андрэя Зельцара ў Варшаве

Удаву Андрэя Зельцара — Марыю Ўсьпенскую затрымалі 28 верасьня пасьля перастрэлкі ў кватэры, падчас якой загінулі ейны муж і адзін супрацоўнік КДБ.

Цяпер яе трымаюць за кратамі. У мінулым месяцы стала вядома, што яе перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Марыю Ўсьпенскую падазраюць у саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ. Ёй пагражае да 25 гадоў. Яна была ў сваёй кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Менску разам з мужам 28 верасьня, у той час, калі туды спрабавалі ўламіцца супрацоўнікі КДБ. Андрэй Зельцар застрэліў аднаго зь сілавікоў, жонка здымала ўсё на відэа.

Разам зь ёю 29 лістапада яшчэ чатыры чалавекі атрымалі статус палітвязьняў: гэта Сяргей Іваноў, Яўген Коржаль, Цімафей Мажанкоў і Аляксей Ігнаценка, паведамляе «Вясна». Цяпер у Беларусі агулам 891 палітзьняволены.

​
XS
SM
MD
LG