Гэты кантынгент разгорнуты ў краіне на просьбу прэзыдэнта Казахстану Касым-Жамарта Такаева ў сувязі з масавымі пратэстамі і беспарадкамі ў краіне, пра якія Такаеў гаворыць як пра акты тэрарызму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Такаеў дазволіў сілавікам страляць на паражэньне без папярэджаньняЯк паведамляе расейскае агенцтва ТАСС, кіргіскія вайскоўцы прыбылі ў Казахстан на расейскіх вайскова-транспартных самалётах. Расейскія вайскоўцы складаюць аснову кантынгенту АДКБ. Іх у Казахстан адпраўлена каля 3 тысяч. Таксама ў кантынгент уваходзяць вайскоўцы зь Беларусі, Армэніі і Таджыкістану.
Адпраўку вайскоўцаў з Кіргізстану ўхваліў у пятніцу парлямэнт краіны. Паведамляецца, што рашэньне прынялі толькі пасьля паўторнага галасаваньня. 69 дэпутатаў прагаласавалі «за», 7 «супраць». Кіргіскія вайскоўцы прыбылі ў Казахстан праз суткі пасьля расейскіх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сіламі АДКБ у Казахстане будзе кіраваць камандуючы ПДВ Расеі, які ўдзельнічаў у анэксіі КрымуУ Міністэрстве абароны Расеі сьцьвярджаюць, што расейскія вайскоўцы ў Казахстане «ня будуць прыцягвацца да апэратыўна-баявых мерапрыемстваў мясцовых праваахоўных органаў і вайсковых падразьдзяленьняў». Пры гэтым паведамляецца, што яны разьмешчаныя ў аэрапорце гораду Алматы, дзе назіраецца найбольш жорсткае супрацьстаяньне з выкарыстаньнем зброі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Нават „ябацькі“ супраць удзелу беларусаў у чужой вайне». Дыскусія Вусава і Цыганкова