Пра гэта паведамляе Эўрарадыё са спасылкай на расьсьледаваньне журналістаў ІnformNapalm.
Гаворка пра дэсантнікаў з 45-й асобнай брыгады, 98-й дывізіі і Цэнтру спэцыяльнага прызначэньня «Сенеж». Паводле журналістаў InformNapalm, усе гэтыя падразьдзяленьні бралі ўдзел у вайсковых апэрацыях ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што ў краінах АДКБ кажуць пра высылку салдат у Казахстан для здушэньня пратэстаўТаксама ІnformNapalm паведамляе, што яшчэ 5 студзеня было зафіксаванае прыбыцьцё ў Казахстан вайскова-транспартных самалётаў з РФ. «На той момант ніякага рашэньня АДКБ яшчэ не было, і публічна ні пра якае перакіданьне сіл не паведамлялася. Гучалі меркаваньні вайсковых экспэртаў, што гэтымі бартамі маглі перакідаць наймітаў з расейскай ПВК „Вагнэра“, якія ня толькі ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях супраць Украіны, але і ваявалі ў інтарэсах Крамля ў Сырыі, Лібіі, Судане і іншых краінах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Ніводзін беларускі салдат ня будзе ваяваць на чужой зямлі». Што Лукашэнка казаў пра ўдзел беларусаў у вайне