Памёр затрыманы міліцыяй у навагоднюю ноч рэчычанін, Белавуса перавялі на Валадарку. Найважнейшае за 2 студзеня

Дзьмітры Ўсхопаў

Падзеі 2 студзеня.

Жыхар Рэчыцы Дзьмітры Ўсхопаў загінуў у навагоднюю ноч ад траўмаў. Маці лічыць, што сына забілі міліцыянты. Паводле Сьледчага камітэту, сьмерць ня носіць траўматычнага характару.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхар Рэчыцы памёр у навагоднюю ноч ад траўмаў. Маці: забіла міліцыя. СК: стала «блага» ў пастарунку

Расейскія ўлады могуць арганізаваць паездку Аляксандра Лукашэнкі ў Крым «хоць цяпер», заявіў намесьнік міністра замежных справаў Расеі Андрэй Рудэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У МЗС Расеі заявілі, што паездку Лукашэнкі ў Крым можна арганізаваць «хоць цяпер»

Дзеці палітвязьня Андрэя Кузьнечыка атрымалі навагоднюю паштоўку ад бацькі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мароз зь лістом ад таты». Палітвязень Андрэй Кузьнечык даслаў дзецям навагоднюю паштоўку

31 сьнежня 2021 году ў Будславе прайшла Сьвятая Імша на заканчэньне году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Будслаўскім касьцёле правялі першую пасьля пажару імшу. ФОТА

Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса перавялі ў СІЗА-1

У нядзелю 98 грамадзян Іраку вылецелі зь Літвы чартэрным рэйсам на радзіму.