Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Будслаўскім касьцёле правялі першую пасьля пажару імшу. ФОТА


Будслаўскі касьцёл

31 сьнежня 2021 году ў Будславе прайшла Сьвятая Імша на заканчэньне году.

Імша праводзілася ўнутры касьцёлу, упершыню пасьля пажару, які адбыўся 11 траўня 2021 году.

За прамінулы час валянтэры разабралі абгарэлыя часткі, прасушылі ўнутранае ўбраньне і арганы, усталявалі чуйнікі вільгаці, ачысьцілі дах ад сьмецьця і вугалю, разабралі падвалы. У пачатку чэрвеня будаўнікі накрылі часовы дах, а таксама наладзілі сыстэму адводу дажджавой вады.

Богаслужбы заплянаваныя і на 2 студзеня.

Ініцыятыва «Адновім Будслаў разам» апублікавала графік працы нацыянальнага санктуарыю. Касьцёл можна наведаць ва ўсе дні, апрача панядзелка з 10.00 да 17.00. Сьвятыя Імшы ў будні а 18.00, у суботу і нядзелю апоўдні.

На адбудову касьцёлу неабыякавыя людзі сабралі больш за 1,1 мільёна рублёў. Апошнія 3 тысячы — на Калядным кірмашы, які прайшоў у менскім касьцёле Сьв. Роха ў сьнежні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG