У Судане перад масавай акцыяй пратэсту адключылі мабільны інтэрнэт

Пратэсты ў Судане, архіўнае фота

Дэмакратычныя актывісты афрыканскай краіны плянуюць аддаць даніну памяці забітым падчас нядаўніх пратэстаў.

Урад Судану адключыў паслугі мабільнага інтэрнэту ў нядзелю ў час падрыхтоўкі да мітынгаў, якія плянуюць дэмакратычныя актывісты. Людзі хочуць аддаць даніну памяці забітым падчас нядаўніх пратэстаў.

Група маніторынгу інтэрнэту NetBlocks паведаміла, што мабільны інтэрнэт быў адключаны яшчэ раніцай, напярэдадні першых заплянаваных акцый пратэсту ў 2022 годзе.

Хваляваньні ў Судане працягваюцца пасьля таго, як генэрал Абдэль Фатах аль-Бурхан зьдзейсьніў вайсковы пераварот 25 кастрычніка і арыштаваў прэм’ер-міністра Абдалу Хамдока.

Гэта ўжо ня першае адключэньне інтэрнэту ў краіне. Раней у кастрычніку і лістападзе ўлады на некалькі гадзін абмяжоўвалі доступ да сацыяльных сетак перад маніфэстацыямі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ расьсьледуе сьмерць 89 чалавек ад невядомай хваробы ў Паўднёвым Судане
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністра Судану вызвалілі з-пад варты