Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ расьсьледуе сьмерць 89 чалавек ад невядомай хваробы ў Паўднёвым Судане


Наступствы паводкі ў штаце Джонглей у Паўднёвым Судане
Наступствы паводкі ў штаце Джонглей у Паўднёвым Судане

Сусьветная арганізацыя здароўя накіравала групу хуткага рэагаваньня ў Паўднёвы Судан, дзе ад невядомай хваробы памерлі 89 чалавек.

Пра гэта паведамляе ВВС.

Першапачатковыя ўзоры, сабраныя ў гэтым раёне, паказалі, што гэта не халера, як раней меркавалі лекары. Усе памерлыя былі жыхарамі штату Джонглей на ўсходзе краіны, які найбольш пацярпеў ад нядаўняй паводкі — наймацнейшай за апошнія 60 гадоў.

Экспэрты САЗ павінны правесьці расьсьледаваньне і ацаніць рызыкі распаўсюджваньня хваробы, сказаў журналістам ВВС прадстаўнік арганізацыі.

Каля паўмільёна чалавек пацярпелі і былі вымушаны пакінуць свае дамы ў выніку паводак, якія абрынуліся на Паўднёвы Судан, пачынаючы з траўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG