У турме на Акрэсьціна для арыштантаў пачалі прымаць цёплыя рэчы і лекі

Перадачы ў ЦІП на Акрэсьціна, архіўнае фота

Гэта першы раз за апошнія месяцы, калі «палітычным» дазволілі такія перадачы.

Пра тое, што для арыштантаў па палітычных артыкулах сталі прымаць перадачы, паведамляюць сваякі затрыманых у чатах па ўзаемадапамозе, піша «„Вясна“ назірае».

Апошнія месяцы адміністрацыя Акрэсьціна адмаўлялася прымаць перадачы арыштаваным па «палітычных» артыкулах.

Часта зьняволеныя сядзелі бязь зьменнага адзеньня, у халодных умовах, хварэлі на каранавірус іншыя хваробы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навагоднія лісты ад вязьняў: Золатава «паставіла ялінку», Латыпаў раіць радавацца, Аляксандраў напісаў Дзеду Марозу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нашых дзетак ня будзе другога дзяцінства». Як блізкія палітвязьняў сустрэнуць Каляды і Новы год