13 мэдыя прызналі «экстрэмісцкімі», 32 прадстаўнікі СМІ ў няволі: БАЖ пра перасьлед журналістаў у 2021 годзе

Ілюстрацыйнае фота. Акцыя салідарнасьці журналістаў, 3 верасьня 2020 году

Беларуская асацыяцыя журналістаў падсумавала статыстыку рэпрэсіяў супраць журналістаў і мэдыя ў Беларусі ў 2021 годзе.

Паводле падлікаў БАЖ:

  • 13 беларускіх мэдыя сёлета прызнаныя «экстрэмісцкімі»,
  • 8733 дні правялі журналісты ў няволі ў 2021 годзе,
  • 113 затрыманьняў журналістаў зафіксавана цягам году,
  • 29 разоў журналістам прысуджалі адміністрацыйныя арышты,
  • 73 486 рублёў — агульная сума штрафаў, прысуджаных журналістам сёлета,
  • 146 ператрусаў правялі ў журналістаў і ў мэдыя цягам году,
  • 32 прадстаўнікі СМІ на гэты момант за кратамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь у ліку пяці краін з найбольшай колькасьцю арыштаваных журналістаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Год пасьля выбараў. Як зьмянілася Беларусь — у падзеях і лічбах