Беларусь зьбіраецца набыць у Расеі новыя зэнітныя ракетныя комплексы «Тор»

Ракетны комплекс «Тор»

Улады Беларусі пацьвердзілі намер купіць партыю мадэрнізаваных ЗРК «Тор-М2».

Пра гэта агенцтву «РИА Новости» паведаміла прадстаўніца Фэдэральнай службы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Расеі Валерыя Рашэтнікава.

Пры гэтым яна сказала, што анансаваныя раней звароты аб магчымасьці пастаўкі ў Беларусь зэнітных ракетных сыстэм С-400 ад уладаў краіны пакуль не паступалі.

Беларусь ужо набыла ў Расеі пяць батарэй ЗРК «Тор». Першая пастаўка здарылася яшчэ ў 2011 годзе, апошняя – у 2018-м.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка на вучэньнях «Захад-2021»: Беларусі патрэбныя С-400, каб абараніць мяжу з Украінай

Комплекс малой дальнасьці «Тор-М2» прызначаны для супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны на адлегласьці да 15 кілямэтраў і на вышыні да 10 кілямэтраў. Яе мішэнямі – самалёты, верталёты, крылатыя ракеты, кіраваныя авіябомбы, беспілётнікі. Адна машына нясе 16 кіраваных зэнітных ракет.

Вырабляецца расейскім канцэрнам «Алмаз-Антей».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін зьяўляецца фактычным уладальнікам Беларусі, і гэта стварае новую пагрозу для Ўкраіны», — Пятро Парашэнка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У панядзелак у Расеі выпрабавалі ракету, якая зьнішчыла свой спадарожнік, утварыўшы тысячы аскепкаў сьмецьця