Пайшоў з жыцьця праваабаронца Сяргей Гоўша

Сяргей Гоўша, архіўнае фота

Праваабаронца з Баранавічаў памёр на 73-м годзе жыцьця.

Памёр адзін з найстарэйшых сябраў праваабарончага цэнтру «Вясна», сябра Рады арганізацыі Сяргей Гоўша, піша цэнтар.

Пачынаючы з 1997 году спадар Гоўша аказваў дапамогу землякам, абараняў іх на судовых працэсах, дапамагаў абскардзіць рашэньні ў вышэйшых інстанцыях. Праваабаронца адстойваў права беларусаў на свабодныя і празрыстыя выбары, абараняў беларускую мову.

За праваабарончую дзейнасьць Сяргея Гоўшу перасьледавалі ўлады, некалькі разоў яго затрымлівала міліцыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Валодзю было камфортна ў Беларусі». Пайшоў з жыцьця карэспандэнт Польскага радыё Ўладзімер Пац
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр ксёндз Міхал Сапель, які адрадзіў беларускамоўную імшу на Залатой Горцы