У ЗША скасавалі сотні авіярэйсаў празь нястачу пэрсаналу з прычыны «Омікрону»

Найбуйнейшыя авіяперавозьнікі ЗША — United Airlines і Delta — скасавалі перад каляднымі сьвятамі сотні рэйсаў

Асноўнай прычынай скасаваньня палётаў стаў недахоп пэрсаналу, выкліканы пашырэньнем новага штаму каранавірусу «Омікрон» і ростам захворваньня на COVID-19.

Амэрыканскія СМІ адзначаюць, што апошнімі тыднямі ў ЗША рэзка пабольшала заражэньняў новым штамам. Дзённы прырост інфікаваных у пэўныя дні перавышаў 200 тысяч чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нью-Ёрку вырашылі абмежаваць маштаб навагодніх урачыстасьцяў праз «Омікрон»

Шэраг краін ЭЗ і Злучаныя Штаты прыпынілі авіязносіны з паўднёваафрыканскімі краінамі. Аднаўленьне палётаў чакаецца 31 сьнежня.

ЗША знаходзяцца на першым месцы па колькасьці захварэлых на COVID-19. З пачатку пандэміі там выяўлена амаль 53 мільёны выпадкаў заражэньня каранавірусам. Памерлі амаль 835 тысячаў чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пандэмія COVID-19 стала прычынай рэкордна нізкага прыросту насельніцтва ЗША за ўсю гісторыю дзяржавы