Ініцыятыва дапамогі IneedHelpBy запусьціла навагоднюю акцыю з падарункамі для дзяцей

Ілюстрацыйнае фота

Усе сем’і, якім раней Ініцыятыва IneedHelpBy аказвала харчовую дапамогу, могуць атрымаць падарункі для дзяцей праз удзел навагодняй акцыі «Калядны сябар».

«Напярэдадні Новага году ўсе мы чакаем нечага добрага. І асабліва трапятліва навагодніх і калядных падарункаў чакаюць дзеці, бо вераць у чараўніцтва. А мы, дарослыя, здольныя зрабіць казку і цуд рэальнасьцю», — гаворыцца ў паведамленьні IneedHelpBy.

Што трэба зрабіць?

Каб «Калядны сябар» прынёс падарунак дзіцяці, неабходна адправіць у чат-бот INeedHelpBY_bot у Telegram каманду /newyear, пасьля чаго прытрымлівацца інструкцыі.

У Ineedhelpby падкрэсьліваюць, што ініцыятыва працягвае аказваць харчовую дапамогу сем’ям, якія цалкам або часткова страцілі крыніцу даходу ў выніку палітычных рэпрэсій. Калі такая дапамога неабходная, варта падаць заяўку праз чат-бот.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Як дабрачыннасьць стала апошнім беларускім паратункам