Выйшаў на свабоду палітвязень Дзьмітры Янкоўскі

Будынак суду гораду Жодзіна. Ілюстрацыйнае фота

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», палітвязень Дзьмітры Янкоўскі цалкам адбыў пакараньне і выйшаў на волю.

Дзьмітры Янкоўскі — жыхар Жодзіна. Палітвязень быў відавочцам інцыдэнту ў горадзе ў верасьні летась, калі міліцыянт так ударыў па твары жанчыну, што яна ўпала. Дзьмітры заступіўся за жанчыну, і супраць яго завялі крымінальную справу за гвалт над міліцыянтам.

У выніку Янкоўскага асудзілі на 1 год пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Пакараньне палітвязень адбываў у папраўчай калёніі № 17 у Шклове. 23 сьнежня ў Дзьмітрыя скончыўся тэрмін зьняволеньня і ён выйшаў на волю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ восем зьняволеных прызналі палітвязьнямі