Пабілі беларускага дыплямата ў Лёндане, засудзілі блогерку Такарчук. Найважнейшае за 20 сьнежня.

Амбасада Беларусі ў Вялікабрытаніі

Падзеі 20 сьнежня ў Беларусі.

У Заводзкім судзе Менску вынесьлі вырак 36-гадовай блогерцы, палітзьняволенай Вользе Такарчук

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынесьлі вырак блогерцы Вользе Такарчук: 1,5 года ў калёніі 

Расейца Ягора Дуднікава, які агучваў ролікі для «АГСБ» (тэлеграм-канал Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі), будуць судзіць у закрытым рэжыме

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся суд над палітвязьнем Дуднікавым, грамадзяніну Расеі пагражае да 12 гадоў турмы

Паводле Міністэрства замежных справаў Беларусі, увечары 19 сьнежня група асобаў напала на беларускіх дыпляматаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Траўматычны пералом зуба». Прэс-служба МЗС заявіла пра напад на дыпляматаў у Лёндане

Латвія забараніла перавозіць грузы беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў па сваёй чыгунцы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія забараніла перавозіць грузы беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў па сваёй чыгунцы

Палітзьняволены Эдуард Бабарыка ня выйшаў на волю пасьля заканчэньня 18 месяцаў утрыманьня пад вартай праз абвінавачаньне ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эдуард Бабарыка стаў падазраваным у новай крымінальнай справе. Яму можа пагражаць да 20 гадоў няволі

Улады Швайцарыі абвясьцілі 20 сьнежня аб увядзеньні санкцыяў на 17 фізычных асобаў і 9 арганізацыяў зь Беларусі, у тым ліку адказных за спрыяньне міграцыйнаму крызісу

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швайцарыя далучылася да санкцыяў супраць шэрагу кампаній і фізычных асобаў Беларусі