Лукашэнка зацьвердзіў увядзеньне крымінальнай адказнасьці за заклікі да санкцый

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пул первого».

За гэтыя дзеяньні, адзначае канал, пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да:

  • шасьці гадоў — калі заклікі зьвернутыя да шараговых асоб;
  • дзесяці гадоў — калі яны зьвернутыя да замежных дзяржаў, міжнародных і замежных арганізацый;
  • дванаццаці гадоў — калі такія заклікі ўчыненыя службовай асобай з выкарыстаньнем сваіх службовых паўнамоцтваў або прывялі да іншых цяжкіх наступстваў, напрыклад, абмежаваньня гандлю, уключэньня прадпрыемстваў у санкцыйны сьпіс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 18 гадоў зьняволеньня. У закрытым судзе вынесьлі выракі Лосіку, Папову, Сакаву, Статкевічу, Ціханоўскаму і Цыгановічу. ФОТА і ВІДЭА