Ужо сёньня: Міжнародны дзень правоў чалавека

Акцыя швайцарскіх дэпутатаў у падтрымку палітычнай зьняволенай Натальлі Хершэ

Падзеі 10 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

10 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. У гэты дзень у 1948 годзе на Генэральнай Асамблеі ААН прынялі Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зона — тая самая дзяржава». Палітвязень з анкалягічнай хваробай Аляксей Раманаў шчыра расказвае пра жыцьцё ў калёніі

Таксама ў гэты дзень

1520Марцін Лютэр публічна спаліў папскую булу пра адлучэньне яго ад царквы. З гэтага дня пачынаецца аддзяленьне пратэстантызму ад Каталіцкай царквы.

1901 — уручылі першыя Нобэлеўскія прэміі.

1945 — адкрылася Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Нямеччына).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША Янка Запруднік: «Пражыў 95 гадоў так, як хацелася»

1963 — была ўведзена ў эксплюатацыю першая чарга калійнага камбінату ў Салігорску.

1991 — цэнтральны праспэкт Менску атрымаў новую назву ў гонар Францішка Скарыны.

1991 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Белавескія пагадненьні аб спыненьні дзеяньня Саюзнай дамовы 1922 году і аб утварэньні СНД. Супраць прагаласаваў адзін дэпутат — былы сакратар ЦК КПБ і будучы старшыня Канстытуцыйнага Суду Валер Ціхіня.

2007 — пачалася трансьляцыя тэлеканалу «Белсат».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт і сацсеткі «Белсату» прызналі «экстрэмісцкімі»

2015 Сьвятлане Алексіевіч уручылі Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры.

Уручэньне Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч

У гэты дзень нарадзіліся

1870 Фэрдынанд Рушчыц, жывапісец і пэдагог.

Фердынанд Рушчыц. «Зямля». 1898

1878 Мікола Блёдуха, беларускі акадэмік, геоляг, дасьледчык карысных выкапняў Беларусі.

1892Павал Аляксюк, беларускі палітык, радны БНР, старшыня Беларускай вайсковай камісіі, кіраўнік ураду пры штабе генэрала Булак-Балаховіча.

1930Мікола Арочка, беларускі паэт і літаратуразнавец, аўтар гістарычных паэм «Курганьне», «Крэва», «Судны дзень Скарыны», «Каранацыя Мяндоўга».

1939 Анатоль Белы, беларускі грамадзка-культурны дзяяч, навуковец, калекцыянэр, стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў Старых Дарогах (заснаваны ў 1999 годзе).

У памяці

1896 — памёр Альфрэд Нобэль, швэдзкі хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту, заснавальнік Нобэлеўскай прэміі.

2006 — памёр Аўгуста Піначэт, чылійскі дыктатар.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Чылі праз 45 гадоў асуджаныя забойцы музыкі Віктара Хары