Галы партугальца, забітыя на 52-й і 70-й хвілінах матчу, сталі 800-м і 801-м у ягонай кар’еры.
The first man in football history to score 800 competitive goals for club and country.Cristiano Ronaldo dos Santos Aveiro. 🇵🇹 pic.twitter.com/Gdw4Smiyqb
— Squawka Football (@Squawka) December 2, 2021
Ягоны вынік ужо на 36 галоў большы, чым у бразыльца Пэле, які забіў 765 галоў. На трэцім месцы — паўабаронца парыскага ПСЖ Ліянэль Мэсі з 754 галамі.
Больш за ўсё галоў Раналду забіў у складзе мадрыдзкага «Рэала» — 450. У Манчэстэры партугалец вызначыўся 130 разоў, у італьянскім «Ювэнтусе» — 101, у лісабонскім «Спортынгу», дзе пачыналася ягоная прафэсійная карʼера, — 5. У складзе зборнай Партугаліі ў яго 115 забітых мячоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крыштыяну Раналду першым у сьвеце набраў 500 мільёнаў падпісчыкаў у сацсетках