Уступіў у сілу пяты пакет санкцый Эўразьвязу супраць рэжыму Лукашэнкі

Пяты пакет санкцый супраць тых, хто падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, быў апублікаваны ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу і тым самым уступіў у сілу.

У сьпіс увайшлі прадпрыемствы зь Беларусі, Сырыі і Турэччыны, а таксама беларускія памежнікі, судзьдзі і прапагандысты.

Сьпіс з 17 чыноўнікаў і 11 арганізацый быў ухвалены 1 сьнежня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Белавія», «Цэнтаркурорт», «Гродна Азот». Хто заўтра папоўніць санкцыйны сьпіс Эўразьвязу

Эўрапейская Рада ўнесла зьмены ў крытэры прызначэньня санкцый, каб «дазволіць прымяненьне мэтавых абмежавальных захадаў у дачыненьні да фізычных і юрыдычных асобаў, аб’ектаў або органаў, якія арганізуюць або спрыяюць дзейнасьці рэжыму Лукашэнкі ў садзейнічаньні незаконнаму перасячэньню зьнешніх межаў дзяржавы-сябра або кантрабандзе забароненых ці небясьпечных грузаў на тэрыторыю дзяржавы-сябра».