Берасьцейца, які нарадзіўся і вырас у Беларусі, пазбавілі беларускага грамадзянства

Пашпарт грамадзянін Рэспублікі Беларусь

Пра незвычайную гісторыю стала вядома з прэс-рэлізу Вярхоўнага Суду.

Супрацоўнікі Маскоўскага РАУС Берасьця правялі дзьве праверкі ў дачыненьні да берасьцейца і «прыйшлі да высновы», што ён «грамадзянінам Рэспублікі Беларусь не зьяўляецца і неправамерна дакумэнтаваны пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь».

Па якой прычыне раптам праводзіліся праверкі пры гэтым не ўдакладняецца.

Мужчына нарадзіўся ў 1994 годзе ў Беларусі і ўсё жыцьцё пражыў у Беларусі. Бацька — грамадзянін Украіны. У маці на момант нараджэньня сына быў яшчэ пашпарт грамадзянкі СССР, які яна атрымала ў Валынскай вобласьці ў 1989 годзе на тэрыторыі УССР. У 1997 годзе Маскоўскі РАУС Берасьця выдаў ёй беларускі пашпарт, але цяпер той жа Маскоўскі РАУС прыйшоў да высновы, што яна не мела на гэта падстаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пазбаўленьне грамадзянства: спадчына СССР і Трэцяга Райху. Меркаваньне экспэрткі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усё гэта не аб правах, а аб рэпрэсіях і ціску». Юрыст і праваабаронца пра ініцыятыву ГУБАЗіК аб пазбаўленьні грамадзянства