У Менcку затрымалі фрылансэра Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка

Андрэй Кузьнечык

25 лістапада фрылансэр Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі.

Жонка Андрэя расказала, што каля 17-й гадзіны ён паехаў на ровары на прагулку, а яна з дваімі дзецьмі засталася дома. Даволі хутка Андрэй вярнуўся з чатырма мужчынамі ў цывільным.

«Адзін, які, пэўна, быў галоўным, прадставіўся Іванам. Ні хто яны, ні адкуль, не паведамілі. Мне загадалі ісьці ў іншы пакой і займацца дзецьмі, не перашкаджаць. Ператрус быў даволі «інтэлігентны» — мае рэчы і рэчы дзяцей не чапалі. Забралі ўсю тэхніку і тэлефон Андрэя, мой мабільны тэлефон і мой пляншэт, грошы. Андрэю загадалі апранацца і ісьці зь імі. З рэчаў нічога не дазволілі ўзяць з сабой, акрамя запасных штаноў. Сказалі, што забіраюць яго ненадоўга, на пару дзён», — расказала жонка Андрэя Алеся Рак.

Яна толькі падпісала паперу зь пералікам забраных рэчаў. На якой падставе затрымалі мужа, Алеся ня ведае.

Сям'я Кузьнечыкаў жыве ў Менску, у іх двое малых дзяцей. Андрэй філёляг паводле адукацыі, заўзяты раварыст.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я думаю, прысуд будзе жорсткім». Вырак журналісту Свабоды Ігару Лосіку абвесьцяць 14 сьнежня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты