Як паведамляе мясцовы сайт «Флагшток», зь ініцыятывы мясцовых камуністаў першапачаткова плянавалася выдаткаваць на гэта зь мясцовага бюджэту 34 тысячы рублёў.
Аднак гамельчукі стварылі пэтыцыю з просьбай не марнаваць сродкі на абнаўленьне скульптуры, дэмантаваць, калі яна стварае небясьпеку, а грошы лепш перадаць на мэдыцыну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Двух гамельчукоў асудзілі за «апаганьваньне помніку» камунарам-чэкістамПад зваротам падпісаліся больш за 300 чалавек. Напярэдадні ініцыятары атрымалі адказ, у якім першы намесьнік старшыні гарвыканкаму Аляксандар Германаў паведаміў, што «працэдура выбару падраднай арганізацыі на рамонт названага помніка адмененая».
У лісьце чыноўнік патлумачыў, што пошук падрадчыкаў адмянілі «ў сувязі з дэфіцытам бюджэтных сродкаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Гомлі да «залатой» прыбіральні даробяць вэнтыляцыю за 46 тысяч даляраўРаней жыхары востра крытыкавалі кіраўніцтва гораду за выдаткаваньне мільёнаў бюджэтных рублёў на грамадзкую прыбіральню і гіганцкі флагшток.