Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух гамельчукоў асудзілі за «апаганьваньне помніку» камунарам-чэкістам


Гомель, помнік камунарам-чэкістам
Гомель, помнік камунарам-чэкістам

Мужчын затрымалі пасьля званка «неабыякавай грамадзянкі».

Увесну 2021 у Гомлі двое мужчын у стане алькагольнага ап’яненьня замест прыбіральні схадзілі да помніка камунарам-чэкістам, што каля абласнога ўпраўленьня КДБ. Гэта ўбачыла пэнсіянэрка і затэлефанавала ў міліцыю, піша часопіс «Белка».

Адзін з мужчынаў пасьля затрыманьня прызнаўся, што гэта было ягонай ідэяй, таму судзілі іх за «злачынства, учыненае па папярэдняй змове», пра гэта расказала памочніца пракурора Ганна Зубарава.

Адзін з мужчынаў на той момант знаходзіўся пад падпіскай аб нявыезьдзе і належных паводзінах, паколькі да гэтага нанёс знаёмаму два раненьні нажом. У выніку за два эпізоды яго асудзілі да 4 гадоў калёніі строгага рэжыму. Ягоны прыяцель атрымаў 1 год калёніі агульнага рэжыму.

Адзін з асуджаных ужо падаў апэляцыйную скаргу на прысуд.

Помнік камунарам-чэкістам усталяваны на гомельскай вуліцы Білецкага ў 1987 годзе і ўнесены ўладамі ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў гораду. Прысьвечаны 25 камунарам, якія загінулі падчас антысавецкага мяцяжу 1919 году.

Камунар — член камуны, то бок калектыву асоб, якія аб’ядналіся для сумеснага жыцьця на пачатках агульных маёмасьці і працы.

Чэкіст — супрацоўнік Усерасейскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам (ЧК) і яе падразьдзяленьняў на месцах. Арганізацыя змагалася з праціўнікамі бальшавікоў. Затым называлася ГПУ, НКУС, МГБ і мае непасрэднае дачыненьне да мільёнаў расстрэлаў, дэпартацый і палітычных судоў над жыхарамі розных савецкіх рэспублік, у тым ліку ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG