Прэм’ер-міністар Швэцыі падала ў адстаўку празь некалькі гадзін пасьля прызначэньня

Магдалена Андэрсан (справа)

Прызначаная сёньня кіраўніком ураду Швэцыі Магдалена Андэрсан падала ў адстаўку.

Магдалена Андэрсан была першай у гісторыі Швэцыі жанчынай, прызначанай на пасаду прэм’ер-міністра.

Аднак пасьля таго, як партнэр Сацыял-дэмакратычнай партыі, якую ўзначальвае Андэрсан, пакінуў кааліцыю, а парлямэнт прагаласаваў за варыянт бюджэту, прапанаваны апазыцыяй, яна падала ў адстаўку, паведамляе ВВС.

Сьпікер парлямэнту задаволіў просьбу аб адстаўцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Швэцыі на пасаду прэм’ер-міністра ўпершыню абралі жанчыну