Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэцыі на пасаду прэм’ер-міністра ўпершыню абралі жанчыну


Дэпутаты парлямэнту Швэцыі віншуюць Магдалену Андэрсан з абраньнем кіраўніком ураду.

Дэпутаты парлямэнту Швэцыі абралі лідэра Сацыял-дэмакратычнай партыі Магдалену Андэрсан новым прэмʼер-міністрам краіны, паведамляе Euronews.

Андэрсан стала першай жанчынай на пасадзе прэмʼер-міністра Швэцыі. Да 23 лістапада яна атрымала падтрымку неабходных 175 дэпутатаў рыксдагу (парлямэнту). Раней Андэрсан займала пасаду міністра фінансаў.

56-гадовая Магдалена Андэрсан стала на чале кіроўнай Сацыял-дэмакратычнай партыі 4 лістапада, прыйшоўшы на зьмену былому прэмʼер-міністру Швэцыі Стэфану Левэну.

У чэрвені Стэфан Левэн абвясьціў пра сыход з усіх пасадаў, пасьля таго як парлямэнт вынес яму вотум недаверу. Ён стаў першым прэмʼерам у гісторыі Швэцыі, супраць якога выступіў рыксдаг.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG