Дэпутаты парлямэнту Швэцыі абралі лідэра Сацыял-дэмакратычнай партыі Магдалену Андэрсан новым прэмʼер-міністрам краіны, паведамляе Euronews.
Андэрсан стала першай жанчынай на пасадзе прэмʼер-міністра Швэцыі. Да 23 лістапада яна атрымала падтрымку неабходных 175 дэпутатаў рыксдагу (парлямэнту). Раней Андэрсан займала пасаду міністра фінансаў.
56-гадовая Магдалена Андэрсан стала на чале кіроўнай Сацыял-дэмакратычнай партыі 4 лістапада, прыйшоўшы на зьмену былому прэмʼер-міністру Швэцыі Стэфану Левэну.
У чэрвені Стэфан Левэн абвясьціў пра сыход з усіх пасадаў, пасьля таго як парлямэнт вынес яму вотум недаверу. Ён стаў першым прэмʼерам у гісторыі Швэцыі, супраць якога выступіў рыксдаг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прайшоў год жыцьця бацькі і сына Кузьнечыкаў у пасольстве Швэцыі. Што ў іх новага?ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Швэцыі дэпутаты прапанавалі выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сьцяг замест чырвона-зялёнага